 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бацькаўшчына, Дзедзіна, Вырай смутку – спадчына, Доляю адведзена, Злом пералапачана. Дзён сівое прадзіва Ніткаю суроваю На сьцяжыну прадзеда Памяць выкіроўвае. Пойдзеш той сьцяжынаю, Як рачулкай плытнаю, – Родны край з чужынаю Ані пераблытаеш!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|