На сцэне «Лявоніхі» тупат спорны, На сцэне полька канае ў гуле, На сцэне ўборы маёй матулі I песьня яе – Каларыт фальклорны. I ў век нейлонавы, Век маторны Хачу, каб песьню маёй матулі I ўнукі ўнукаў маіх пачулі Ня толькі са сцэны, А ў хаце – блізкую – Над ціхай калыскаю, Над поўнай міскаю.
|
|