РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ці прытулку шукае душа чыя?
Чаго ўслухаецца цішыня?
Захлыніся,
Турбот гайня!
Спакоем мяне сустракае
Ушаччына.
 
А дзе мой прытулак?
Зязюленька шэрая
За вечным борам.
З кім журбой павячэраю?
Ці мне ў сабе,
На сабе – як смаўжу –
Насіць гэту хату
З запалымі бёрнамі,
Дарогу ў выбоінах –
На Забораўна,
I смачна прыжмураную імжу;
Спакой, што на сітцах
Прасейваюць конікі,
I кветку-сьлёзку на падаконьніку,
I гэту трывогу, якой даражу?
 
Шлях Млечны – прасекай.
Аблокі – яміны.
Сьляды ад вялізнага пастала.
А можа, зьмятаюць рукі маміны
Крошкі хлебныя са стала?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.