Як сонца ў зэніце, Як зоры ў блакіце, Як водарны вецер гаёў, – Над роднай Краінай Вітае няспынна Крылатае сэрца маё. Як гукі прадвесьня, Як жніўная песьня, Як срэбраны звон ручаёў, – Сьмяецца, сьпявае І горна рыдае Крылатае сэрца маё. Як пчолка, старанна З палёў назьбіраны, Нясе мёд да родных вульлёў, – Так роднаму Краю Дабро прыспарае Крылатае сэрца маё. Як сьвечка ў алтары, Што шчырай ахвярай Палае для Бога агнём, – Для роднага Краю Паволі згарае Крылатае сэрца маё. Калі-ж я ў чужыне Спачну ў дамавіне, Прыкрыты няроднай зямлёй, – Свой Край не забудзе, Вітаць над ім будзе Крылатае сэрца маё.
1.IV.1951 г.—31.V.1954 г.
|
|