РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда з падпаленымі крыламі
Ня будзе суціху
Ліху –
Паліцай застрэліў бусьліху,
I вёска гарыць, і
Буслова
На ліпе гняздо.
Хоць бы слова
Мог выгукнуць хто,
Хадзіла
Тры дні,
Тры начы
Магіла.
Наноў разьвязаўся ліпай
Карэньня ўпірысты вузел.
Смутак, паціху клыпай,
Няхай ня пудзіцца бусел...
Зямля, што купа сухая.
Чаго клекатун клякоча,
Падпаленым крыльлем махае –
Пажар
              затушыць
                                  хоча?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.