РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У ранішнюю цішыню
Віцебскага музэя
Зайшоў я
I ўпершыню
У вочы зірнуў ім,
Нямею
На момант які,
На міг,
Яны на мяне звычайна
З пажарышчаў год нямых
Глядзяць
Нямымі вачамі.
Звычайныя юнакі
Як быццам...
Ды ў злых паставах...
Яшчэ ня выюць ваўкі
Над імі
Ва Ўшачах,
Паставах...
Па-летняму рукавы –
Як вострыя кіркі,
Локці.
...Між намі
Жаху равы,
Драты з'іржавелыя
Злосьці.
Яны яшчэ ў той сяўбе,
Зь якой курганеюць гоні.
Яны старэй за сябе.
За іх
Я старэй сягоньня...
Ішлі –
Засталіся тут,
Яшчэ маладыя,
Худыя.
Глядзяць на сьляды пакут...
Вочы падзець
                                куды ім?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.