РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Міхасю Стральцову

 
Гады прывыклі
Да сваёй хады.
Няўцям гадам
Крыху прыстаць у скрусе.
 
Звыкаю
Да ўсьвядомленай жуды,
Што могільнікам памяці
Раблюся.
 
Усё часьцей кажу:
Тады,
Калі,
            ...імгненьню затрымацца
            загадалі...
            ...Нагбом да раньня
            і каўшом пілі
            ня толькі мёд...
Сьпяшаю за гадамі.
 
Мне не сагнацца –
I тае бяды.
            ...Яшчэ пасьпее
            запрасіць сырая...
Гады прывыклі
Да сваёй хады.
Я толькі ўсьлед
Удзячна пазіраю...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.