РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як у госьці здарышся
Да крутой кумы,
Той, якую старасьцю
Клічам мы, –
 
Вочы паказеліўшы,
Плечы не сутуль,
Памяці вузельчыкі,
Дзён хатуль
 
Разьвяжы ня ўтаіста,
Выкладзь не ў хвальбе,
З чым жа ты вяртаешся
Да сябе!
 
Хто з няўтольнай смагаю
Малады заціх,
Раскажы з павагаю
I за тых.
 
Раз цябе уважылі,
Сам ня лезь на кут,
Над тваёй паклажаю
Тут прысуд.
 
Пнуцца вузкаплечыя
Да шырокіх лаў.
Часам мейсца нечае
Не заняў?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.