РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гатова ад веснавой красы
Сэрца жаўранка разарвацца.
Безабаронна зьнікаюць лясы –
Даверу зялёнага рэзэрвацыі.
 
На бровы часу адчаю дах
Насоўваецца няўхільна.
Глушэюць вёскі,
А ў гарадах
Перанаселеныя магільнікі.
 
Ірвецца трос,
Што ад зор да рос.
Сьмех непадкуты
Даволі коўзаўся.
Папрок былы:
«Ці ты ў лесе рос?» –
Будзе гучаць як:
«Залётаўся ў космасе...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.