 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Журавіны не ўзышлі... Ка мне хлопцы не прыйшлі... #З народнай песьні
Тут чые правіны? Глохнуць баравіны. Моўкнуць жаўранкі. Сохнуць імшарыны. Іх калі Такі ўраклі Досьвіткі Ці выцемкі? Хлопцы ў горад уцяклі. Ручаіны выцеклі. За якім раўчуком, За равінкаю Хто прытуліць плечуком, Журавінкаю, Заравінкаю Назаве На зялёнай, На шалёнай Маладой траве? Плуг, пакінуты ў раве, Журыцца па ворыве. Крыўда нема зараве Па далёкім жораве: – Янка сее кавуны, А я – журавіны... Быццам нічыёй віны, Нічыёй правіны...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|