РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Суровы, ўвогуле, час –
Фотааматар вясёлы:
Акрас
Не шкадуе,
Якраз
Ня бачыць у тым крамолы.
 
Спачатку румянец,
Сурма.
Ад колераў сэрца запела.
 
На многа не галься дарма,
Чакае ўжо твой чорна-белы
Адбітак будзённы жыцьця,
Надзённаю працай суровы.
 
Час верне цябе з забыцьця.
Чало перасьнежыць і бровы –
Пакіне
Жыцьця негатыў,
Што фарбаў ня ведаў,
Як быццам.
 
Каб мог
Жыцьцядаўнасьцю ты ў
Нашчадку наноў паўтарыцца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.