Сонца сьпее жоўтай лотацьцю, ад нецярпеньня пупышкі лопнулі. Порстка раскручваюць дубкі над кручамі, у лагчынах ляшчынкі першыя лісьцінкі. Працуе таропка тэлеграф навальнічны: працяжнік – кропка. Маланка! Клічнік! Чуеш, у Тураве, у Антопалі, громам устураныя, ліўні затопалі?! Зірні, паслухай: пад весялухай ад Обаля ў пантоплях патопамі па- то- па- лі...
|
|