РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Баюся старасьці глухой,
Калі яна,
Сівая,
Нібы сланечнік над ляхой,
Твае гады ківае.
 
I асыпаюцца гады,
Як град засохлы
Доле.
А вецер –
Вісус малады –
Кпіць зь невясёлай долі.
 
Жыць пакрысе,
Што нанясе, –
Нямудрае мастацтва.
Лёс незайздросны –
На лясе
У вырадках застацца.
 
Сьлядзіў,
Ці пакідаў сьляды,
Ці пяўся да карыта, –
Нібы на мытніцы,
Гады
Сваю спагоняць мыту.
Надзеяй
Як сябе ні цеш,
Што парыць дол зарана, –
 
Сьвятлей ідзе ў зямлю
Лямеш,
Як веташок, з'араны...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.