 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не загадаеш сваёй вярсьце Быць доўгай. Штогод перад жыцьцём расьце Апошні доўг мой. Касу, а ці булаву Штоміг наўзгатове трымае Скняга – Ёй сваю галаву Аддаць не хачу дарма я. Штодня валтузьня на таргу. Мялее салодкі келіх. Стараюся абдурыць каргу – Ні на шэлег. У даўгах, Як елка ў суках. Ірвецца, хоць не вяроўка, Доўг – і пятлёй наўзмах Абаўецца сурова...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|