Дробненькі дожджык дый накрапае... Журыцца менская радыёхваля. Балтыка, зайздрасьць твая сьляпая. Хмарныя хвалі Сонца схавалі. Выйдзі, дзяўчына, – сэрца - чакае... Можаш чакаць, як пагоды з мора. Шалёнагубая, гулам цяжкая, Б'ецца ў адчаі салоная змора. Я ж тваіх ножак не замарожу... Сьнежань, чаму не нагурбіў выдмаў? Я ж твае ножкі ў шапачку ўложу... Дождж пад піліпаўку, хто яго выдумаў? Мжыцца ад Юрмалы да Ліепаі. Балтыка, зноў з маразамі нязгода? Дробненькі дожджык ды накрапае, Грукае ў шыбіну Новага года...
|
|