РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дробненькі дожджык дый накрапае...
Журыцца менская радыёхваля.
Балтыка, зайздрасьць твая сьляпая.
Хмарныя хвалі
Сонца схавалі.
 
Выйдзі, дзяўчына, – сэрца - чакае...
Можаш чакаць, як пагоды з мора.
Шалёнагубая, гулам цяжкая,
Б'ецца ў адчаі салоная змора.
 
Я ж тваіх ножак не замарожу...
Сьнежань, чаму не нагурбіў выдмаў?
Я ж твае ножкі ў шапачку ўложу...
Дождж пад піліпаўку, хто яго выдумаў?
 
Мжыцца ад Юрмалы да Ліепаі.
Балтыка, зноў з маразамі нязгода?
Дробненькі дожджык ды накрапае,
Грукае ў шыбіну Новага года...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.