 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Конскую галаву ратуй... #Беларуская прыказка
Глухой труною – цішыня. Бархан, што века. Хаваюць галаву каня, Як чалавека. Вядома, конскую ратуй – Яна ўратуе. У Каракумы забінтуй Бяду крутую! Барханачуйна помніць слых Крык I сык кулі, Схавалі жах пажараў злых Воч Ісык-Кулі. Зямля жанчынай чуе боль, Сама чакае. На сьпіне праступае соль Саланчакамі. Мы зьвязаны спакон вякоў Адной паслугай: Шматуе цішу скон падкоў – Зямлю паслухай! Начы глушэе ваўкаўня. Бархан, што века. Хаваюць галаву каня, Як чалавека...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|