РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хаваюць галаву каня...

Конскую галаву ратуй...     
#Беларуская прыказка

 
Глухой труною – цішыня.
Бархан, што века.
Хаваюць галаву каня,
Як чалавека.
 
Вядома, конскую ратуй –
Яна ўратуе.
У Каракумы забінтуй
Бяду крутую!
 
Барханачуйна помніць слых
Крык
I сык кулі,
Схавалі жах пажараў злых
Воч Ісык-Кулі.
 
Зямля жанчынай чуе боль,
Сама чакае.
На сьпіне праступае соль
Саланчакамі.
 
Мы зьвязаны спакон вякоў
Адной паслугай:
Шматуе цішу скон падкоў –
Зямлю паслухай!
 
Начы глушэе ваўкаўня.
Бархан, што века.
Хаваюць галаву каня,
Як чалавека...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.