РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дарога
Мяне павядзеш ты ў апошні шлях,
Забудзешся ў дзень той самы.
Прыцемкі ў згорбленых хатулях
Цень панясуць у прысады.
 
Закрые мне вочы, як медзякі,
Каравых бяроз жаўталісьце,
Хіба верабей пра мяне:
                                                    – Дзе такі? –
Спытаецца, як калісьці.
 
Я права ня маю ў крыўдлівай нудзе
Судзіць цябе дужа строга.
Ты права ня маеш спыніцца нідзе –
Такі табе вырак,
                                    дарога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.