 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
О тата родны! Мама дарагая! Нашто, няшчасны, я прышоў на сьвет? Чаму яшчэ ў юнацкім маю Апаў-асыпаўся жыцьцёвы цьвет? За грэх які я змушан сяньня На лёс цяжкі, суворы наракаць, І ў чужыне, у роспачы выгнаньня Вясны чужое росквіт сустракаць? Ня знаю я, што вам пісаць аб долі Маёй, знаёмых і сяброў... Прад намі – разьляглося поле, А мы – за дротам лягероў. Жыцьцё сабачае... Нібы ў палоне... Яда – “ґемюзэ” (бручка) на штодзень, Дый той так мала, што ўжо сёньня Не чалавек я – толькі цень. Нуда мне сушыць розум; сэрца Смыліць тугой аб доме і аб вас. Няўжо мне з вамі болей не сустрэцца? Няўжо прамень надзеі згас? О, цяжкі лёс! Такія мукі! Як перажыць, як перажыць?! Калі-ж суціхне боль разлукі, Што рэжа сэрца, як нажы? О тата родны! Мама дарагая! Праз дрот кардонаў, празь лясы, Што у няволі дагарае, Цалуе вас выгнанец-сын.
5.VI.1945 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|