РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мяне жагнала галадуха
Ў імя айца, сьвятога духа
У дні вайны, пасьля вайны.
Зіма ад холаду дубела,
Перасявала пыцель белы,
I кпіла казка пра бліны.
Жыцьцём духоўным жыў бадай,
Адно што не прасіў: «Падай...»
 
Я зрэдку дыхаў хлебным духам,
А болей духам жыў сьвятым.
I галава хадзіла кругам
Ад голаду. Ды сэнс ня ў тым.
 
З асноўных ісьцін
Саматугам
Адну спасьціг:
«Не падаць духам!»
I, чорны,
Родны небу,
Дораг
Надзённы хлеб
У кмене зорак.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.