РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кляновымі прысадамі
Забудзь на тлум,
На звады –
Ад сьвежаку хмялей!
Кляновыя прысады
За белы дзень сьвятлей.
Яшчэ лістоў замнога,
Іх сівер строс ня спрэс.
З клянамі ў падкіднога
Гуляй на інтарэс.
Рэж з-за пляча з запалам,
Ды не зусім лісьці!
Ступай па шорсткім, палым,
Па колішнім лісьці.
Для дум,
Для ног разьмінка.
Бяруць у прымакі
I вёска Журавінка,
I вёска Кулікі.
Хай хмары смутак возяць –
Апрыклы свой аброк.
Як восець,
Пахне восень
Снапамі да аблок.
Жыцьця дары бажэюць,
Сьвятлеюць, далібог, –
Ад раньніх Рубяжэвіч
Да зьмерклых Налібок.
Хада не захістала,
Пакуль з табой,
Хадок,
Прасьветленая сталасьць,
Развагі халадок.
I кожны шолах
Дораг.
I лёгка забрысьці
Па неатухлых зорах
У неба ў забыцьці...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.