РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сустрэча з Аленай у Ноўгарадскай Сафіі

Со стены этих глаз журьба...     
#О. Мандэльштам

 
Ані змагла ўрачы, сьцяна,           
Цябе імгла сьляпая.
Як боль,
Як радасьць,
Чысьціня
Няўмольна праступае.
 
I праз
Напластаваньні зла,
Праз бруд,
Праз гнеў астылы
Краса ўзышла,
Сваё ўзяла,
Вякі пераступіла.
 
Вышэй ухвал,
Вышэй абраз
Сьвітае твар нятленна –
Аблічча
Ці сьвяты абраз? –
Славяніцца:
                          Алена.
 
Імя – як сьпеў.
Ішлі вякі
I кленчылі Алене.
Тлен – Боскі гнеў.
Тлен – грэх цяжкі.
Красою – наталеньне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.