РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На шырокім, на далёкім
Буйным полі
Вырастаюць згодна кветкі
І гугольле.
 
Людзі рвуць і топчуць кветкі
Без патолі,
А гуголь расьце, ня дбае,
У поўнай волі.
 
Ой, ці ж вам ня ўцяміць, людзі,
Ўжо ніколі,
Што ня кветкі трэба рваці,
А гугольле?!
 
1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.