РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не ўздыхай
Не ўздыхай, не бядуй, брат замучаны мой!
          I жыцьця не кляні, не кляні!
Думу-песьню запей, стань адважнай ступой,
          Яшчэ раз не засьні, не засьні!
 
Хоць за хмараю хмара плыве чарадой,
          Сільней хмар – гэта сонца вагні.
I ты, брат, не бядуй, рвіся к сонцу душой,
          Яшчэ раз не засьні, не засьні!
 
Болей крыжам адным – гэта цень прад зарой,
          А там лепшыя новыя дні!
Дык ня плач жа, брат мой, запей песьню са мной!
          Яшчэ раз не засьні!
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.