 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хаджу я вобмацкам, блукаю Ў густой і прыкрай цемнаце. Хоць не згубіў што, а шукаю, І штось душу маю гняце. Няўжо-ж я мушу век пакуту Цярпець у страшных ланцугох? Пячэ нутро маё атрута, І галава – бы ў абцугох. Мяне пужае нават ціша, Трызьненьне хворай галавы, Ці шэлест-грай халодных мышаў Каля ракі ў кустох травы.
14.VIII.1946 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|