РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня рві
Балючае карэньне,
Не абярні вясну зімой,
Хоць пашкадуй адбітак мой,
Маё зямное паўтарэньне.
 
Хапае ў скрухі верацён,
Каб нітак для бяды напрасьці.
Зачаўся,
Як зарок на шчасьце,
Маладзічок забытых дзён.
 
Ня дай мне стаць
Аглухлым звонам,
Якому вырвалі язык.
Ня дай,
Каб захлынуўся сконам
Мой у нябыт апошні крык!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.