 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Журбе ня скажаш: «Згінь!» Яна адчаю рада. Ты – зьніклівая плынь, Жаданая, як здрада. Май літасьць, Напамін, – Гады не перагортвай. Ты – плынь, А я – палын, Ад смутку перагорклы. Як раніцы – Глыну. Надзея не пакіне: Сівому палыну На міг Адбіцца ў плыні...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|