Я стану, як стэп, салёны, Нібы Ледавіты, Шквальны, Каб толькі пачуць: – Шалёны! Каб толькі пачуць: – Ненармальны... Растаю боязі льдзіны, Садзьму Недаверу барханы, Каб толькі пачуць: – Адзіны! Каб толькі пачуць: – Каханы... Гатоў на любыя згубы, Каб моўклі губы адчаю, Абы не адчуць: – Нялюбы... Абы не пачуць: – Звычайны...
|
|