РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Галашэньнем азвалася скрыпка,
Пацякла ручаінай сьляза.
Маю песьню заціснула хрыпка,
Затужыла ля рэчкі лаза.
 
Маю песьню заціснула хрыпка,
Не ўзьвіецца яна ў сіняву.
Залатая чароўная рыбка
Не гаворыць зь людзьмі наяву.
 
Залатая чароўная рыбка
Болей шчасьця людзям не дае,
Галашэньнем заплакала скрыпка,
І заплакалі песьні мае.
 
29.VII.1949 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.