 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты адпрэчыла крыўды сабою. Адплыла Зла Сьляпая імгла. Сарамліва-трывожным саборам Ува мне ты сьвітальна ўзышла. I адразу Вясновыя фразы Прамаўляць пачалі маразы. Мне ня страшны зьнявагі, Абразы – Відняць змрок Тваіх воч абразы. Радасьць шчодраю меркаю меру, Ды зацепляцца сьвечкі віны, Ледзь дыхне суравей недаверу, I заныюць адчаю званы. Рад я зорам, Гаям белакорым. Без твайго я начэю сьвятла. Сарамліва-трывожным саборам Ува мне ты сьвітальна ўзышла...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|