РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Возера ля небасхілу
480
В. З.

 
Быццам цяпла стае,
Сонца сьмяецца міла...
Сталыя дні мае –
Возера ля небасхілу.
 
Шэпчуцца дзён чараты,
Радасьці гусі – ў вырай.
Хочацца дабраты,
Хочацца дружбы шчырай.
 
Грэюць спагады кастры.
Тлее адчаю прысак.
Хваляй з чала сатры
Прывід самотных рысак.
 
Зорнай маёй журбе
На недалёкай мілі
Ценем адбіцца ў табе,
Возера на небасхіле...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.