РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ручайкі залатых летуценьняў
Перасохлі ад сьпёкі жыцьця,
Толькі, часам, празрыстыя цені,
Ціхі шэпат сухога трысьця
 
Прыгадаюць аб іх на імгненьне
І ледзь чутна ў душы зашасьцяць:
“Ручайкі залатых летуценьняў
перасохлі ад сьпёкі жыцьця”
 
26.IV.1949 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.