РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвятло
Вушацкае паданьне
Яны сядзелі каля агню,
Кармілі галодны агонь ламаччам.
I сын раптоўна схапіў галаўню
I торкнуў, гарачую,
Ў вочы матчыны.
 
Усе былі ў першабытным стане:
Агонь,
I людзі,
I ноч у сутане.
 
Агонь ні на што не зважаў,
Балюючы,
Ды стала сьветла асьлеплай начы
Ад крыку матчынага балючага:
– Сыночак, рукі не апячы!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.