Тым застольлям, Тым пасьцелям – Дзякуй, Дзе я гасьцяваў, Дзе начаваў, Дзе сябе, як дома, пачуваў, Дзе была падушка дужа мяккай. Дзякуй тым стагам I тым стажынкам, Што хмялілі ночы мурагом, Дзякуй тым сьнягам I тым сьняжынкам, Ад якіх сьвятлела ўсё кругом. Дзякуй Пакравам, Дзядам, Калядам, Што чакалі з даўнасьці мяне, Ручнікам, Ад сіверу каляным, Чэснай крыўдзе I нязлой мане. Дзякуй той, Ад ямін васпаватай, Сьцежцы спорнай у сваёй хадзе, Што на гэты сьвет Вяла з павагай I на той Спакойна павядзе. Не была вада з крыніцы даўкай. Доля думкі вольнымі пасла. Загадзя Зямлі Кажу я дзякуй, Баючыся не пасьпець пасьля...
|
|