РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чорны вол маёй трывогі,
Белы вол маёй надзеі
Цягнуць лямку да зьнямогі,
Змрок турбот ані радзее.
 
Плыўныя аблокі,
Крыгі,
Маладыя сьнегапады,
Як заядлыя барыгі,
Загрузіць па дышаль рады.
 
Да апошняе дарогі
Іх пасу па чарадзе я –
 
Чорны вол маёй трывогі,
Белы вол маёй надзеі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.