Рабіў наіў, Парыў Музей фігур васковых? Я свой даўно стварыў, Як з гурб, Зь фігур вясковых Музэй, Каб рэй вялі, Касілі, Храп'е секлі Сяўцы і кавалі – Стахваны, Зосі, Тэклі. Да іх у час цяжкі Сьпяшаю за парадай. Гады, Як пастушкі, Начуюць за барамі. Як да суседзяў, Зноў Да іх іду ў пазыкі За вугалькамі слоў, Самотна-безьязыкі. Далоні апячэ, Каб высьветліць наўкольле, Нячутае яшчэ, Нязгаснае ніколі. Іскрынкі, што кастра, Пяршаць вятрам у горле. Ля крэўнага кастра I дым цяплом агорне. Хай неба не ўздае За воблік Маткі Боскай, Што бачу так яе, Як маму ў лузе, Босай. Расьце раса ў траве, Сасна плыве да кручы. Са мной Музэй жыве, А зь ім і я – жывучы. Забытая радня, Мае сябры, суседзі Не ў невядомым недзе – Усе ўва мне Штодня.
|
|