РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ізноў адзін
Адзін... Ізноў адзін,
Нібы забыты ў полі колас...
Дзе шчасьце радасных гадзін,
Дзе твой пяшчотны голас?
 
Дзе твой пагляд вачэй палючых,
Тваіх пяшчот агністасьць дзе?
І раняць сэрца мне балюча
Кусочкі колішніх надзей.
 
Няма твайго цяпла. У далі
Ты павазла яго з сабой.
Нібы на рэчцы бурнай хвалі,
Імкнуцца думкі за табой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.