РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Колькі год Беларусі?
Колькі дочкам, сынам,
Колькі радасьці, скрусе,
Колькі снам, курганам;
 
Колькі зорцы дасьвецьця,
Што ўзышла для вякоў,
Колькі шумнаму вецьцю
Баравых балынакоў;
 
Колькі крэўнаму слову,
Што вяшчуе сьвятло,
Небу, што крутаброва
Маладзік узьняло.
 
Твар крынічнаю вымый
Прыдарожнай журбой.
Ты спрадвечны Радзімай,
I Радзіма – табой.
 
Сьпёкай ці халадзінай
Чуцен голас яе.
Ты адзін без Адзінай,
Ёй Цябе не стае!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.