РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нам застаецда ад матуль
I шчырасьць іхняя,
I ласка.
Наш лёс
Зь няўмольнага адтуль
Не пераняць ім,
Як падпаска.
 
I ў сьвята не задобрыць лёс
Ані скаромінай,
Ні сырам.
Шуміць спагадаю бяроз
Прачысты матчын сьвет
Над сынам.
 
Цяпер матуль жаданей сьнім,
Ад іх ня тоім думкі нашы.
I крыўды,
Што чынілі ім,
Да нас саміх ідуць,
Як з пашы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.