РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ляці са сваімі гадамі,
Пільнуйся сваёй чарады:
Ускрыліць і паспагадае,
Заслоніць свая ад бяды.
 
Няхай маладыя чароды
Іначаць і шлях, і прыбой,
Твой вырай і шлях твой –
Чароўныя,
Адкрытыя толькі табой.
 
Ні белай варонай між чорных,
Ні чорнай між белых гусей
Ня будзь на разорынах зорных
Ні ў сьпёку, ані ў грыбасей.
 
Каб юныя не гагаталі
Зь цябе над захмарнай градой,
Лунай
Са сваімі гадамі,
Зьнікай
Са сваёй чарадой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.