РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ёсьць развага астраўка,
Плынь зь вірамі ўперак,
Забароннасьці рака
I дазволу бераг.
 
Роспач, радасьцю рыўка
Кпі над сівярамі.
Забароннасьці рака,
Прывітай вірамі!
 
Плынь зьнікае на бягу,
Зманная да звону.
Слоў адвагу берагу
Берагу дазволу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.