РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

...крыніца стаяла.
#З народнай песьні

 
Яно ўсяго й было:
Вачэй з вачмі спатканьне.
Ударыла сьвятло
Крыніцаю з-пад каменя.
 
А з поўначы мяло,
Дажджыла апаўночы.
Успомнячы сьвятло,
Любілі ростань вочы.
 
Піла сьвятло імгла
Халоднымі глыткамі.
Крыніца выбегла.
Маўчаць вучыўся камень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.