РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рака тваёй рукі
Рака тваёй рукі
Мае згубіла вёслы.
Чаканьня жаўрукі
Твае вітаюць вёсны.
 
Рука тваёй ракі
Сьціскае смутку вузел.
Марудлівы такі
Жаданай згоды бусел.
 
Вясна твайго сьвятла
Мой не прымае вырай.
Як човен безь вясла,
Я ўвесь бяз ласкі шчырай.
 
Сьвятло тваёй вясны
Мае асьветліць сьцежкі,
Каб зазьвінеў лясны
Званец тваёй усьмешкі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.