 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сумна мне з табою, Янка Золак, Каратаць бязрадасныя дні, Завіваць, плясьці у сорак столак Дум сваіх, жаданьняў ніць. Ты ня здолен сэрца мне і душу Абагрэць пяшчотаю, цяплом. Тваіх думак песенныя грушы На зямлю асыпалі свой плён. Напаіў ты песьні горкаю атрутай, Апавіў пялёнкаю тугі, Патаптаў бяз жалю сваю руту, Здрасаваў жыцьцёвыя лугі. Дык навошта-ж віць у сорак столак Ненадзейных думак-мараў ніць? Сумна мне з табою, Янка Золак, Каратаць бязрадасныя дні.
21.XI.1945 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|