РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скарб
Былое варушы
Спаважліва, памалу.
Ёсьць стомленасьць душы
I стомленасьць мэталу.
 
Мэтал – на пераплаў,
Душу – не пераплавіць.
З забытых перапраў
Сябе не пераправіць.
 
Ня выправіць сьцяжын,
Што зьніклі ў даўнім раньні.
Вярнуць сябе з чужын –
Дарэмнае стараньне.
 
Адксьціся ад імшы –
Пакінь яе мэталу.
Аддзяч спаўна душы
За неадумнасьць палу.
 
Мэталу – ці ў глушы,
Ці ў клопаце плаціны.
Ёсьць стомленасьць душы –
Твой сьветлы скарб адзіны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.