Удару я ў ладоначкі, У залаты пярсьцёначкі, – Ад песьні маладой дачкі Сьвятлела гора цёмначы. Ладоначкі далонямі Рабіліся шурпатымі, Ля ручая халоднага Азябла зрэб'е праталі. I залатой саломаю Сяньнік калоўся восеньню. З салоўкам сны салодкія Ішлі за статкам, босыя. На мурагі зялёныя Ланцуг гадоў раскручваўся, Сьціскаў ён пальцы звёнамі – Персьцёнкамі балючымі. Нажнічак колцы Мулкімі Пярсьцёнкамі пасьля былі, Вязалі пальцы мукамі I вузел не паслабілі. Былі вы, пальцы маміны, У злога швіва вязьнямі. Як не хапала краміны – Напарсткам долю ясьнілі. А зь песьні ўсё татулечка, Сон да падушкі тулячы, Прасіў дачку лагодную: – Ня бі, ня бі ў ладоначкі... Гады, як пласкадоначкі, Сплылі. Шуміць трысьцё ўначы: – Ня бі, ня бі ў ладоначкі, Ня псуй, ня псуй пярсьцёначкі!
|
|