РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Уладзімеру Някляеву

 
Быў год,
Яшчэ з вайны галодны,
Стараўся кухар,
Мой сусед:
Ён скручваў пеўнікам галовы,
Клаў на калоду,
Клаў і сек.
 
Чакаў райрэстаран маўкліва.
А пеўні без галоў
Вакол
Яшчэ падскоквалі ў каліўі,
I кроў сьвістала з гарлякоў.
 
Наліпла на сякеру пер’е,
Кроў павыпальвала траву.
I ля суперніка супернік
Скакаў,
Згубіўшы галаву.
 
Туман зрабіўся саланейшы,
Ад перапуду сам ня свой
Дабег да ўзьмежка
Мой сланечнік
Са скручанаю галавой...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.