 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Жыцьцё – найбольшае вар’яцтва, І той вар’ят, хто ‘шчэ жыве. Нашто-ж аберучкі трымацца За гэты прасьмярдзелы сьвет? Парваць жыцьцё раз назаўсёды – Ня бачыць зьдзеку і маны. Няхай апошні раз адзвоняць Па мне хаўтурныя званы. Ня лейце толькі сьлёз над трупам; Вы труп ня здольны ажывіць, Ды й вам сьляза не дапаможа... Дык лепш – душою не крывіць. Жыцьцё – найбольшае вар’яцтва, Прытулак злосьці і маны. Парву жыцьцё; няхай адзвоняць Па мне апошні раз званы.
2.VI.1946 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|