РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьветлапад
Сьнег злятае зь неба –
                                                  пад
Позіркамі мгліцца.
Вейкі-веі.
Сьнегапад.
Белая ігліца.
 
Не хапае лапат
Дворнікам і –
Злосьці.
Сьнегапад,
Сьветлапад.
Маладое штосьці.
 
I дзяўчына ў плашчыку,
Лёгкім не па часе,
У чырвоную шчаку
Яблыку ўпілася.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.